Асгер Ёрн
Асгер Ёрн | |
---|---|
дацк.: Asger Oluf Jørgensen | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Asger Oluf Jørgensen |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1973[1][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, мастак-гравёр, графічны дызайнер, кераміст, тэарэтык мастацтва, літограф, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | CoBrA і Situationist International[d] |
Уплыў | Аксель Ёргенсен[d][7], Фернан Лежэ[7] і Immanuel Ibsen[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асгер Ёрн (дат. Asger Jorn), сапр. імя Асгер Олуф Ёргенсен (дацк.: Asger Oluf Jørgensen, псеўданім Jorn узяў у 1946 годзе; 3 сакавіка 1914, Вейрум, Ютландыя — 1 мая 1973, Орхус, Данія) — дацкі мастак і тэарэтык абстрактнага экспрэсіянізму.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асгер Ёрн нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў і выхоўваўся ў строгім пратэстанцкім духу, што пасля наклала адбітак на ўсю яго творчасць, у якім выказаўся пратэст супраць любых формаў тыраніі. Ва ўзросце 15 гадоў у яго ўпершыню дыягнаставалі туберкулёз, аднак неўзабаве ён вылечыўся і паступіў у каледж у Сількебаргу, дзе рыхтавалі настаўнікаў. У каледжы ён уступае ў Дацкую камуністычную партыю, падпадае пад уплыў сіндыкалістаў і адначасова вырашае стаць мастаком.
Раннія пейзажы і партрэты Асгера Ёрна паказваюць на ўплыў скандынаўскага экспрэсіянізму, у першую чаргу творчасці Эміля Нольдэ і Эдварда Мунка. Па заканчэнні каледжа ў 1935 годзе натхнёны абстрактным жывапісам Кандзінскага Асгер Ёрн едзе ў Парыж, каб вучыцца менавіта ў яго. Аднак гэта аказваецца немагчымым, і Ёрн паступае ў Сучасную акадэмію (Académie Contemporaine) Фернана Лежэ.
Сумесна з Фернанам Лежэ А. Ёрн стварыў дэкарацыі для «Палаца Сучаснасці» (Palais des Temps Modernes) на Сусветнай выставе 1937 года. У гэты перыяд ён уключае ў свае палотны фантастычны свет, навеяны працамі Паўля Клее і Макса Эрнста, збліжаецца з сюррэалізмам, тэхніку аўтаматызму якога ён часткова пераняў.
У гады Другой сусветнай вайны Асгер Ёрн удзельнічаў у арганізаваным камуністамі ў Даніі Руху Супраціву. У 1948 годзе Ёрн арганізуе ў Парыжы, сумесна з Карэлам Апелем, Канстантам і Карнэлем мастацкую групу COBRA — COpenhague, BRuxelles, Amsterdam, — якая пракламавала авангардысцкі, неаэкспрэсіянісцкі стыль у жывапісе.
Зноскі
- ↑ а б Asger Jorn
- ↑ Asger Jorn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Asger Jorn — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11871306X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ а б https://www.kulturarv.dk/kid/VisWeilbach.do?kunstnerId=974&wsektion=uddannelse